Нацбанк уводзіць у абарачэнне новыя банкноты

21.12.2010 11:33
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі 29 снежня 2010 года ўвядзе ў абарачэнне новыя банкноты наміналам 50 рублёў і 50 тыс. рублёў. Гэта робіцца для прывядзення надпісаў на банкнотах узору 2000 года ў адпаведнасць з новымі Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Выява пярэдняга і адваротнага бакоў, каляровая гама і памер новых банкнотаў засталіся ранейшымі.

Як паведамілі карэспандэнту Тэлеграфа у Нацбанку мадыфікаваныя банкноты наміналам 50 рублёў маюць наступныя адрозненні: у масе паперы адсутнічае ахоўная нітка, зменена напісанне слова «ПЯЦЬДЗЕСЯТ» на «ПЯЦЬДЗЯСЯТ».

У банкноце наміналам 50 тыс. рублёў замест палімернай празрыстай ніткі з тэкстам «НБРБ» у паперу ўкаранёна металізаваная шырынёй 2 міліметры «ахоўная нітка «ныраючага» тыпу з ўчасткамі, якія выходзяць на паверхню паперы ў выглядзе бліскучых прастакутнікаў, якія ўтвараюць пункцірную лінію», якая на прасвет выглядае суцэльнай цёмнай лініяй. Акрамя таго, на ёй таксама змянілі напісанне слова «ПЯЦЬДЗЕСЯТ».

«Уведзеныя ў зварот мадыфікаваныя банкноты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. Банкноты Нацыянальнага банка ўзору 2000 года наміналам 50 рублёў і 50 тыс. рублёў нараўне з мадыфікаванымі банкнотамі застаюцца ў звароце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — паведамілі ў Нацбанку.

Як раней паведамляў Тэлеграф, незарэгістраваная моладзевая арганізацыя «Малады Фронт» (Чэхія) 26 кастрычніка звярнуліся да кіраўніцтва Нацыянальнага банка Беларусі з патрабаваннем прывесці лічэбнікі на нацыянальных грашовых адзінках ў адпаведнасць з сучаснымі моўнымі правіламі.

Как вам новость?