Нацбанк узяў пад сваё шэфства тры новыя калгасы

12.03.2010 13:59
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі павялічыў колькасць падшэфных сельгаспрадпрыемстваў з 11 да 14. Нацбанк узяў пад сваю апеку «ААТ «Парахонскае», ААТ «Пачапава» (Пінскі раён) і ААТ «Ружаны-Агра» (Пружанскі раён). Адпаведная пастанова Саўміна №325, прынятая шостага сакавіка 2010 года, ідзе ў поўны разрэз з абавязкамі беларускіх улад перад МВФ у рамках праграмы stand-by.

У адпаведнасці з прынятымі абавязкамі, у 2010 годзе Нацбанк павінен не толькі спыніць выдачу новых крэдытаў і ўдзел у капітале новых няпрофільных актываў, большасць якіх даводзіцца на сельгаспрадпрыемствы, але выставіць на продаж каля паловы падшэфных арганізацый, паведамляе АФН.

 

У канцы сакавіка 2010 года Рада дырэктараў МВФ будзе прымаць рашэнне пра вылучэнне апошняга транша крэдыту па праграме stand-by. У галоўным банку краіны адмаўляюцца каментаваць, як пашырэнне сельгасугоддзяў рэгулятара можа паўплываць на рашэнне Рады дырэктараў МВФ.

Как вам новость?
Головоломки