Нацбанк: валюта ў абменніках не з'явіцца да траўня

22.04.2011 13:00
Архив Редакция

Наяўная валюта ў абменніках можа з'явіцца ў траўні. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання валютнага кантролю Нацыянальнага банка Беларусі Анатоль Мароз. Паводле яго слоў, адэкватны курс даляра — 3,8 тыс. рублёў. "Той курс, які цяпер выстаўляецца на пазабіржавым рынку, — завышаны", — сказаў прадстаўнік Нацбанка.Ён адзначыў, што ажыятаж вакол абменнікаў стварылі самі людзі, падагрэтыя СМІ. "Калі б насельніцтва купляла валюту і аддавала гэтыя грошы ў банкаўскую сферу, быў бы іншы рэзананс", — лічыць Анатоль Мароз, перадае БелТА."Мы чакаем знешніх пазычанняў. У першую чаргу праведзены перамовы з Расійскай Федэрацыяй. Яна запатрабавала ад нас праграму мер па выхадзе з крызісу, якая ўжо прадстаўлена. На наступным тыдні, а можа быць і ў траўні, гэтае пытанне павінна быць вырашана. Пасля гэтага будуць прыняты ўсе крокі па стабілізацыі валютнага рынку Рэспублікі Беларусь", — сказаў прадстаўнік Нацбанка.Паводле яго слоў, паступленне валютнай выручкі ў студзені склала каля 2 млрд. даляраў, столькі ж у лютым, а ў сакавіку — больш за 3,5 млрд. даляраў. "Эканоміка, можна сказаць, ужо запрацавала. У красавіку мы ідзем такімі ж тэмпамі па паступленні валютнай выручкі", — падкрэсліў Анатоль Мароз.Ён распавёў, што ў студзені 2011 года насельніцтва купіла 50 млн. даляраў, у лютым — 12 млн., а ў сакавіку — 700 млн. даляраў пры тым, што за ўвесь 2010 год беларусы купілі 1,5 млрд. даляраў. Між тым многія людзі захоўваюць грошы ў банкаўскіх ячэйках. "Свободных ячэек у банках вы цяпер не знойдзеце", — сказаў прадстаўнік Нацбанка.

Как вам новость?
Головоломки