Нацбанк выдзеліў сродкі на пагашэнне валютных крэдытаў

28.04.2011 13:09
Архив Редакция

Згодна з распараджэннем Нацыянальнага банка Беларусі, 28 і 29 красавіка на валютнай сэсіі Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) будуць здавальняцца заяўкі на набыццё валюты па афіцыйным курсе па трэцім пункце прыярытэтнага спісу — на пагашэнне валютных крэдытаў. Адпаведную тэлефанаграму з Нацбанку накіравалі 27 красавіка ў банкі краіны, якія ў сваю чаргу апавясцілі кліентаў-атрымальнікаў валютных крэдытаў.

Раней на валютнай сэсіі здавальняліся заяўкі на набыццё валюты толькі пад медыкаменты і разлікі за газ. Прадстаўнік Нацбанка патлумачыў, што здавальняць заяўкі на набыццё валюты пад пагашэнне крэдытаў пачалі ў сувязі з павелічэннем аб’ёму прадаванай валюты на таргах БВФБ, перадае АФН.

«Сітуацыя мяняецца, валютная выручка пачынае паступаць у краіну. Бізнэс усё лепш усведамляе, што так, як было раней, ужо не будзе. Нацбанк не будзе прадаваць валюту, чаканні 20, 30, 50% дэвальвацыі скончацца нічым. Можна пачакаць яшчэ паўгода, але працаваць трэба сёння», — адзначыў прадстаўнік Нацбанка.

Как вам новость?
Головоломки