Нацбанк вярнуў валюту ў разлікі на тэрыторыі Беларусі

26.05.2011 09:00
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі пашырыў спіс паслуг і тавараў, якія рэалізуюцца суб'ектамі гаспадарання фізічным асобам і разлікі за якія можна здзяйсняць у замежнай валюце пры наяўнасці адпаведнага дазволу рэгулятара. У лісце рэгулятара № 31-16/245 ад 25 траўня адзначаецца, што такое рашэнне прынятае "з улікам важнасці задачы па нарошчванні аб'ёмаў экспартнай валютнай выручкі, што паступае ў краіну".

Цяпер атрымаць дазвол НББ на выкарыстанне ў разліках валюты можна будзе пры працы ў наступных сферах:

рэалізацыя паліва, нафтапрадуктаў, звадкаванага газу на аўтазаправачных станцыях; турыстычная дзейнасць; аказанне паслуг фізічным асобам-нерэзідэнтам у сферы гаіэльнага бізнэсу; аказанне паслуг аздараўленчымі ўстановамі (санаторыі, дамы адпачынку, турыстычныя базы) фізічным асобам-нерэзідэнтам; аказанне медыцынскіх паслуг фізічным асобам-нерэзідэнтам, аказанне паслуг фізічным асобам-нерэзідэнтам па навучанні, стажыроўцы і павышэнні кваліфікацыі; іншыя напрамкі.

Акрамя таго, як паведамляе АФН, Нацбанк дазволіў рэзідэнтам атрымліваць замежную валюту безнаяўным пераводам з-за межаў Беларусі па ўгодах, што заключаны з фізічнымі асобамі-нерэзідэнтамі і прадугледжваюць перадачу фізічным асобам-нерэзідэнтам тавараў, ахоўваймай інфармацыі, выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, маёмасці ў арэнду, выкананне работ, аказанне паслуг, адчужэнне нерухомай маёмасці.

Как вам новость?
Головоломки