Нацбанк хоча павысіць фінансавую пісьменнасць беларусаў

08.07.2010 11:18
Архив Редакция

У Нацыянальным банку лічаць, што наспела неабходнасць павышэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва Беларусі. Для гэтага прапануецца распрацаваць спецыяльную дзяржаўную праграму, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду, член савета дырэктараў НББ Сяргей Дубкоў.

«Узровень развіцця рынкавых адносінаў, фінансавай дысцыпліны прывядзе ў найбліжэйшы час да падрыхтоўкі дзяржаўнай праграмы па павышэнні фінансавай пісьменнасці, якая будзе напоўнена адпаведнымі чалавечымі і фінансавымі рэсурсамі», — перадае словы спецыяліста БелТА.

Падрабязны аналіз зваротаў кліентаў у Нацбанк дазваляе канстатаваць, што «нягледзячы на высокі адукацыйны ўзровень у краіне, узровень фінансавай пісьменнасці на ўсіх зрэзах грамадства, як у людзей незаможных, так і заможных дастаткова невысокі», распавёў член савета дырэктараў НББ. Ён таксама адзначыў, што гэтая праблема «адносіцца і да органаў дзяржкіравання».

Так, напрыклад, многія кліенты не разумеюць кантрактных адносінаў, якія здзяйсняюцца з банкам, узнікае мноства пытанняў па выдачы і выплаце крэдытаў. А паколькі дзяржава зацікаўлена ў эфектыўным доўгатэрміновым супрацоўніцтве, у прадухіленні негатыўных з’яў на фінансавым рынку, то павышэнне фінансавай пісьменнасці насельніцтва стане адным з аспектаў зніжэння непажаданых рызык, патлумачыў прадстаўнік Нацбанка.

Падобныя праграмы дзейнічаюць у многіх дзяржавах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы з рознымі фінансавымі сістэмамі, расказаў Сяргей Дубкоў і дадаў, што НББ спадзяецца на дапамогу міжнародных фінансавых арганізацый у рэалізацыі праграмы ў Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки