Нацбанк з 20 красавіка павышае стаўку рэфінансавання да 13% гадавых

13.04.2011 17:17
Архив Редакция

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 20 красавіка гэтага года складзе 13% гадавых. Адпаведная пастанова ад 11 красавіка № 127 прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам узроўню інфляцыі, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі галоўнага банка краіны.

«Індэкс спажывецкіх коштаў у сакавіку склаў 101,9%, асноўнымі прычынамі яго росту стала павелічэнне коштаў на бензін і шэраг харчовых тавараў», — распавялі ў Нацбанку.

Павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання і, адпаведна, працэнтных ставак па ўкладах у беларускіх рублях стане дадатковай мерай па падтрыманні станоўчага значэння рэальных ставак грашовага рынку і стымуляванню прытоку зберажэнняў у банкі, адзначылі ў галоўным банку.

«Нацыянальны банк і далей працягне падтрымліваць узровень адсоткавых ставак, які забяспечвае захаванасць і прывабнасць рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках, а таксама садзейнічае ўмацаванню фінансавай стабільнасці з улікам развіцця знешніх і ўнутраных эканамічных працэсаў», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у апошні раз Нацбанк павышаў стаўку рэфінансавання 16 сакавіка 2011 года (на 1,5% да 12% гадавых).

Как вам новость?