Нацбанк з чэрвеня павышае стаўку рэфінансавання да 16% гадавых

30.05.2011 16:18
Архив Редакция

Стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі з 1 чэрвеня гэтага года падвышаецца на два працэнтныя пункты і складзе 16% гадавых. Адпаведная пастанова ад 30.05.2011 № 200 прынята праўленнем Нацыянальнага банка з улікам росту спажывецкіх цэнаў і высокіх інфляцыйных чаканняў, распавялі ў Нацбанку.

«Чарговае павышэнне стаўкі рэфінансавання, а адпаведна і працэнтнай стаўкі па дэпазітах, накіравана на павелічэнне даходнасці па ўкладах у беларускіх рублях і ўзмацненне абароны рублёвых зберажэнняў у банках ад інфляцыі», — паведамілі ў галоўным банку краіны.

Нацыянальны банк і далей працягне надаваць пільную ўвагу захаванасці і прывабнасці рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках.

Такім чынам, гэта будзе ўжо чацвертае павышэнне стаўкі рэфінансавання ў гэтым годзе.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, мінулым разам стаўка рэфінансавання павысілася 18 траўня з 13 да 14% гадавых.

Как вам новость?
Головоломки