Нацбанк: з пачатку года банкі павялічылі крэдытаванне на 7%

07.06.2010 17:11
Архив Редакция

Крэдытны партфель беларускіх банкаў за першыя чатыры месяцы гэтага года павялічыўся на 7% і па стане на першага траўня склаў больш за 68 трлн. рублёў (або больш за 22,59 млрд. даляраў). Пра гэта паведамляецца ў статыстычным зборніку Нацыянальнага банка Беларусі. Рост паказчыку забяспечаны ў асноўным за кошт павелічэння аб'ёму доўгатэрміновых крэдытаў эканоміцы.

Аб’ём такіх крэдытаў, выдадзеных беларускімі банкамі, вырас у студзені-красавіку гэтага года на 9,3% і склаў на пачатак траўня больш за 50 трлн. рублёў (або больш за 16,61 млрд. даляраў), сведчаць дадзеныя НББ.
 
Паказчык па кароткатэрміновых крэдытах на першага траўня дасягнуў 17,95 трлн. рублёў (5,96 млрд. даляраў), павялічыўшыся з пачатку года на 0,8%, паведамляе БелТА. У цэлым удзельная вага доўгатэрміновых крэдытаў у аб’ёме крэдытнай запазычанасці банкаў склала на першага траўня 2010 года 73,6%, што на 0,3% больш у параўнанні з паказчыкам на аналагічную дату мінулага года.

Акрамя таго, у Нацбанку паведамілі, што за першыя чатыры месяцы гэтага года рэальны сектар эканомікі больш карыстаўся крэдытамі ў беларускіх рублях. У прыватнасці, у структуры крэдытнага партфеля доля крэдытаў у нацыянальнай валюце на першага траўня склала 72%.

Крэдыты ў беларускіх рублях за студзень-красавік выраслі на 9,5% да 49,06 трлн. рублёў (16,29 млрд. даляраў). Крэдыты ў замежнай валюце за гэты перыяд павялічыліся на 0,9% да 18,99 трлн. рублёў (6,3 млрд. даляраў). Найбольшы аб’ём крэдытаў быў выдадзены прадпрыемствам прыватнага сектара.

Как вам новость?
Головоломки