Нацбанк: за студзень уклады беларусаў выраслі на 4,4%

10.02.2011 11:26
Архив Редакция

За студзень 2011 года рублёвыя і замвалютныя ўклады насельніцтва ў банках Беларусі выраслі больш чым на 1 трлн. рублёў (330 млн. даляраў), або на 4,4%, склаўшы на 1 лютага каля 24 трлн. рублёў (8 млрд. даляраў). Як паведамілі ў Нацбанку краіны, дэпазіты ў нацыянальнай валюце ўзраслі на 332,4 млрд. рублёў (3,4%), замежнай — на 206,7 млн. даляраў (4,7%).

Такім чынам, рублёвыя ўклады беларусаў склалі 10,1 трлн. рублёў (3,4 млрд. даляраў), замвалютныя — прыкладна 4,6 млрд. даляраў у эквіваленце. У Нацбанку адзначылі, што рост дэпазітаў адбыўся з прычыны падтрымання на досыць высокім станоўчым ў рэальным выражэнні ўзроўні ставак па ўкладах, надзейнай іх абароне ад інфляцыі, а таксама за кошт пашырэння асартыменту паслуг, адкрыцця новых відаў укладаў з высокім узроўнем прыбытковасці, павышэння якасці працы крэдытна-фінансавых устаноў.

Акрамя таго, у галоўным банку Беларусі нагадалі, што ў 2011 годзе запланаваны прырост дэпазітаў фізічных асоб у памеры 6,4-7,2 трлн. рублёў (2,1-2,4 млрд. даляраў).

Как вам новость?
Головоломки