Нацбанк: за тры кварталы аб'ём ЗВР Беларусі павялічыўся на 8,5%

05.10.2010 09:06
Архив Редакция

Па папярэдніх дадзеных Нацыянальнага банка Беларусі, за першыя тры кварталы 2010 года аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні павялічыўся на 506,7 млн. даляраў, або на 8,5%. Такім чынам, золатавалютныя рэзервы (ЗВР) краіны дасягнулі ў эквіваленце 6,4 млрд. даляраў.

У вызначэнні спецыяльнага стандарту распаўсюджвання дадзеных паказчык ЗВР беларусі павялічыўся на 332,3 млн. даляраў (5,9%) і склаў у эквіваленце 5,9 млрд. даляраў.

Як паведамілі ў Нацбанку, асноўнымі крыніцамі павелічэння міжнародных рэзервовых актываў у гэты перыяд сталіся сродкі, якія паступілі ад Міжнароднага валютнага фонду, продажу пакету акцый ААТ «Белтрансгаз», размяшчэння Беларуссю еўрааблігацый на міжнародным рынку, а таксама ад аперацый Нацыянальнага банка на ўнутраным рынку краіны.

У Нацбанку таксама патлумачылі, што бягучы памер золатавалютных рэзерваў Беларусі дазваляе Нацбанку забяспечваць стабільнасць дынамікі курсу нацыянальнай валюты ў межах, устаноўленых асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2010 год.

Как вам новость?