Нацбанк: забарона на валютныя крэдыты абароніць Беларусь ад лішніх рызык

28.12.2010 11:25
Архив Редакция

Пастаянная забарона на выдачу валютных крэдытаў фізічным асобам, уведзеная Нацыянальным банкам Беларусі, дасць магчымасць пазбегнуць магчымых рызык, якия паходзяць ад сусветнага валютнага рынку, заявіў намеснік старшыні Нацбанка Сяргей Дубкоў. Паводле яго слоў, гэта таксама дазволіць абараніць грамадзян, якія атрымліваюць валютныя крэдыты, ад рызыкі іх непагашэння.

«Курс беларускага рубля прывязаны да кошыка валют і часта непрадказальныя ўзаемныя ваганні замежных валют, што ўваходзяць у кошык, могуць пацягнуць падаражэнне крэдытаў і прывесці да праблемащ з іх зваротам, паколькі асноўны даход насельніцтва (зарплата) выплочваецца ў беларускіх рублях», — цытуе Сяргея Дубкова АФН.

Да 1 студзеня 2011 года дзейнічала часовая забарона на выдачу валютных крэдытаў грамадзянам, уведзеная Нацбанкам у сярэдзіне 2009 года.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Нацбанк Беларусі сваёй пастановай № 557 ад 17 снежня ўвёў пастаяную забарона на выдачу валютных крэдытаў фізічным асобам. Прэс-сакратар галоўнага банка краіны Анатоль Драздоў патлумачыў, што зроблена гэта ў мэтах дэдаларызацыі эканомікі, зніжэння валютных рызык для грамадзян і банкаўскай сістэмы Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки