Нацбанк задаволены ўмовамі крэдытаў ЕўрАзЭС і Расіі

22.03.2011 15:03
Архив Редакция

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч 22 сакавіка паведаміў, што ўмовы выдзялення крэдытаў Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і ўрада Расіі з'яўляюцца прымальнымі для Беларусі. Паводле слоў Пятра Пракаповіча, у цяперашні час беларуская дэлегацыя вядзе перамовы ў Маскве па дадзеным пытанні.

Пры гэтым старшыня праўлення Нацбанка каментаваць ход перамоваў і паведамляць, на якіх канкрэтна ўмовах крэдыторы гатовыя даць грошы беларускаму боку, пакуль не стаў, перадае РИА «Новости».

«Прыедуць — раскажуць», — сказаў Пётр Пракаповіч.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Беларусь падала заяўку ў Антыкрызісны фонд Еўразійскай эканамічнай супольнасці на атрыманне крэдыту ў памеры да двух мільярдаў даляраў на працяглы тэрмін.

Акрамя таго, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын 15 сакавіка паведаміў, што Расія разглядае пытанне аб прадстаўленні Беларусі крэдыту ў мільярд даляраў. Паводле яго слоў, Беларусь звярнулася з такой просьбай да расійскага ўраду каля паўгода таму. Міністр фінансаў растлумачыў, што для атрымання дадзеных сродкаў Беларусь «павінна будзе выканаць пэўныя ўмовы, звязаныя са структурнымі рэформамі».

17 сакавіка Пётр Пракаповіч заявіў у размове з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, што ў Беларусі «ёсць усе шанцы, каб у красавіку-траўні выйсці на вырашэнне пытанняў па прыцягненні гэтых крэдытаў». Між тым, 27 студзеня, выступаючы ў парламенце, кіраўнік дзяржавы заяўляў аб недапушчальнасці нарошчвання даўгавых абавязацельстваў Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки