Нацбанк зменшыў стаўкі па аперацыях рэгулявання ліквіднасці банкаў

11.05.2010 18:17
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі змяншае з 12 траўня цяперашняга года адсоткавыя стаўкі па аперацыях рэгулявання бягучай ліквіднасці банкаў. У прыватнасці, стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці змяншаюцца з 19,5% да 18% гадавых, стаўкі па пастаянна даступных аперацыях зняцця ліквіднасці — з 8% да 7% гадавых.

У цяперашнім годзе гэта ўжо трэцяе па ліку зніжэнне ставак па аперацыях Нацыянальнага банка, паведамляе АФН.
Як раней паведамляў Тэлеграф, галоўны банк краіны з 12 траўня змяншае таксама стаўкі рэфінансавання з 12,5% да 12% гадавых. Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка ад пятага траўня 2010 года № 141.

Как вам новость?