Нацбанк змяніў грашова-крэдытную палітыку па пажаданнях Лукашэнкі

12.11.2010 09:32
Архив Редакция

Нацбанк Беларусі выправіў праект Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2011 год з улікам заўваг прэзідэнта. Аб гэтым 11 лістапада заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч падчас дакладу кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку аб выніках выканання асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі ў студзені-кастрычніку 2010 года.

«Адпрацоўка гэтых пытанняў Нацыянальным банкам скончана, і літаральна ў найбліжэйшы час, не пазней за заўтрашні дзень, канчатковы варыянт дакументу будзе ўнесены на разгляд кіраўніка дзяржавы», — сказаў Пётр Пракаповіч.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, кіраўнік Нацбанку таксама распавёў аб выкананні за дзесяць месяцаў ўсіх асноўных паказчыкаў грашова-крэдытнай палітыкі. Паводле яго слоў, па выніках года Нацбанк таксама забяспечыць іх рэалізацыю.

Як адзначыў Пётр Пракаповіч, з пачатку года крэдытаванне рэальнага сектару эканомікі ўзрасло больш чым на 30%, або на 20 трлн. рублёў (6,6 млрд. даляраў). Ён таксама паведаміў, што ўсе патрэбы ў крэдытах насельніцтва і рэальнага сектару эканомікі здавальняюцца. Акрамя таго, па выніках 2010 года кіраўнік Нацбанка паабяцаў забяспечыць запланаваны паказчык па росце крэдытаў на 36-40%.

Пётр Пракаповіч таксама распавёў аб выкананні праграмы працэнтнай палітыкі, перш за ўсё, па зніжэнні стаўкі рэфінансавання (за 2010 год Нацбанк памяншаў яе ўжо шэсць разоў) і працэнтных ставак на фінансавым рынку.

Как вам новость?
Головоломки