Нацбанк зможа атрымліваць дывідэнды ад падведамных гаспадарчых таварыстваў

16.03.2011 15:08
Архив Редакция

Нацыянальнаму банку Беларусі далі права на атрыманне дывідэндаў на прыналежныя яму акцыі ў гаспадарчых таварыствах. Такая мера змяшчаецца ва ўказе № 108 "Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2005 года № 637", які 14 сакавіка падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«Нацыянальнаму банку даецца права на атрыманне дывідэндаў на прыналежныя яму акцыі ў гаспадарчых таварыствах ў выглядзе розніцы паміж часткай прыбытку (даходу), налічанай на акцыі ў статутным фондзе гэтых таварыстваў, і часткай прыбытку (даходу), што пералічаецца імі ў рэспубліканскі бюджэт у адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 Указа ад 28 снежня 2005 года № 637 па нарматывах (у залежнасці ад узроўню рэнтабельнасці), устаноўленых у гэтым указе», — распавялі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.
 
Пры гэтым у Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі адзначылі, што дадзеныя сродкі галоўны банк краіны плануе выкарыстаць на аплату выдаткаў, звязаных з яго ўдзелам у кіраванні акцыянернымі таварыствамі.
 
Між тым указам ад 28 снежня 2005 года вызначае парадак разліку і пералічэння ў рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, а таксама дзяржаўных аб’яднанняў, якія з’яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі. Акрамя таго, у рэспубліканскі і мясцовы бюджэты, згодна з указам № 637, пералічваюцца даходы ад акцый (доляй ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, што знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці.

Как вам новость?
Головоломки