Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання да 11,5%

08.07.2010 13:03
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі прыняў рашэнне знізіць стаўку рэфінансавання з 14 ліпеня на 0,5 працэнтнага пункта да 11,5% гадавых. Як растлумачылі ў галоўным банку краіны, адпаведная пастанова праўлення НББ ад 6 ліпеня № 277 прынята на фоне "умацавання пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і фінансавай сферы Рэспублікі Беларусь".

«Чарговае змяншэнне стаўкі рэфінансавання дазволіць узмацніць тэндэнцыю паніжэння ставак па банкаўскіх крэдытах, якія прадстаўляюцца суб’ектам эканомікі і насельніцтву, што стане дадатковым стымулам да аднаўлення высокіх тэмпаў эканамічнага росту ў краіне», — заявілі ў Нацбанку.

«Пры гэтым умовы па прапанаваных банкамі рублёвых укладах насельніцтва па-ранейшаму забяспечаць больш высокую прыбытковасць у параўнанні з дэпазітамі ў замежнай валюце і чаканым узроўнем інфляцыі», — адзначылі ў НББ.

Как вам новость?
Головоломки