Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання яшчэ на 0,5%

07.05.2010 11:08
Архив Редакция

Нацыянальны банк Беларусі пастановай праўлення ад пятага траўня 2010 года № 141 прыняў рашэнне пра зніжэнне стаўкі рэфінансавання яшчэ на 0,5%. Цяпер стаўка рэфінансавання знаходзіцца на ўзроўні 12,5% гадавых, але ўжо з 12 траўня зменшыцца да ўзроўня ў 12% гадавых.

У бягучым годзе гэта ўжо трэцяе па ліку зніжэнне стаўкі рэфінансавання галоўным банкам краіны. Першае зніжэнне было 17 лютага з 13,5% да 13% гадавых, другое зніжэнне стаўкі да ўзроўня ў 12,5% гадавых адбылося 19 красавіка, перадае АФН.
У адпаведнасці з асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі да канца 2010 года стаўка рэфінансавання павінна скласці 9-12% гадавых.

Как вам новость?
Головоломки