Нацбанк: ЗВР Беларусі знізіліся больш чым на 250 млн. даляраў

07.07.2010 15:11
Архив Редакция

Золатавалютныя рэзервы Беларусі, разлічаныя па стандартах Міжнароднага валютнага фонду, на першага ліпеня гэтага года склалі 5,52 млрд. даляраў, знізіўшыся на 253,9 млн. даляраў (4.4%) за чэрвень. Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку краіны.

І калі б не дзяржкрэдыт Азербайджана, які Беларусь атрымала ў мінулым месяцы, то скарачэнне золатавалютных рэзерваў было б на 200 млн. даляраў больш, перадае АФН.

З пачатку года аб’ём золатавалютных рэзерваў Беларусі знізіўся на 128,9 млн. даляраў (2,3%) з 5,65 млрд. даляраў на пачатак гэтага года.

Пры гэтым запазычанні на знешніх рынках, а таксама іншыя паступленні, якія былі залічаны ў склад ЗВР, з пачатку года склалі каля 1,5 млрд. даляраў.