Нацболы заклікалі змагацца супраць "садамітаў і вычварэнцаў"

21.03.2011 16:58
Архив Редакция

Арганізацыя аўтаномных нацыянал-бальшавікоў і Беларускі патрыятычны рух "РУМОЛ" выступілі супраць правядзення ў Мінску ў траўні 2011 года акцыі сэкс-меншасцяў, якія "збіраюцца наладзіць парад садамітаў і вычварэнцаў" і ўжо падалі заяву на правядзенне "параду" ў Мінгарвыканкам.

«Мы звяртаемся да ўсіх разважных людзей і грамадскіх арганізацыяў для якіх паняцці маральнасць і духоўнасць не пустыя словы. Такія «парады» не маюць нічога агульнага з грамадзянскімі свабодамі, а па сутнасці з’яўляюцца спробай навязаць вычварэнне як норму. Рэспубліка Беларусь заўсёды была высокамаральнай дзяржавай, якая ёсць часткай адзінага славянскага свету і вызнае яго духоўна-маральныя традыцыі», — гаворыцца ў заяве арганізацый.

На думку членаў АНБ і БПД «РУМОЛ», «правядзенне параду гамасэксуалістаў у Рэспубліцы Беларусь гэта абраза ўсёй славянскай супольнасці, выклік нашым маральным асновам і яго правядзенне недапушчальнае».

Как вам новость?
Головоломки