Начальнік цягніка пераправіў праз Беларусь у РФ 100 грузінаў

18.08.2010 09:26
Архив Редакция

У Беларусі распачалі крымінальную справу ў дачыненні да начальніка цягніка Мінск — Масква, а таксама яго саўдзельніка, якія арганізавалі канал незаконнай перапраўкі грамадзян Грузіі ў Расію. Як паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, саўдзельнікам начальніка цягніка быў грамадзянін Грузіі, які пражывае ў Беларусі.

Па дадзеных МУС, двое затрыманых паспелі пераправіць у Расію каля 100 грузінскіх грамадзян. Цяпер ім пагражае да пяці гадоў турмы.Беларусь нярэдка выкарыстоўваюць для нелегальнага транзіту грузінскіх грамадзян у РФ. Гэта тлумачыцца тым, што на мяжы РФ і Беларусі няма памежнага кантролю, у той час як паміж Масквой і Тбілісі дзейнічае візавы рэжым.Нагадаем, 16 ліпеня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ягоныя перамовы з прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі ў Крыме не былі нацэлены супраць кагосьці.Крыніца: Корреспондент.netПа матэрыялах: РИА «Новости»

Как вам новость?
Головоломки