Начальнік участка кіравання "Гомельтэхмантаж" скраў 35 тыс. даляраў

10.06.2011 11:07
Архив Редакция

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да начальніка філіяла аднаго з электрамантажных упраўленняў ААТ "Гомельтэхмантаж". Праваахоўнікі падазраюць мужчыну ў крадзяжы больш як 170 млн рублёў (каля 35 тыс. даляраў), які ён здзейсніў, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі.

Як растлумачылі ва УКДБ па Гомельскай вобласці, мужчына ўступіў у змову з непрацуючым жыхаром Гомелю. Начальнік ўчастка фіктыўна працаўладкаваў яго на прадпрыемства. Насамрэч мантажнік тэхналагічнага абсталявання, якім лічыўся мужчына, ні аднаго дня на прадпрыемстве не прапрацаваў, паведамляе БелаПАН.

Нягледзячы на гэта, мужчыну налічвалася зарплата, якая пасля прысвойвалася падазраванымі. Мужчына нібыта ездзіў у службовыя камандзіроўкі, якія таксама аплочваліся за кошт сродкаў прадпрыемства.

У цяперашні час УКДБ праводзіць следчыя мерапрыемствы. Начальнік участку ўжо кампенсаваў частку ўчыненай шкоды, вярнуўшы больш за 130 млн рублёў.

Как вам новость?
Головоломки