Начальніка ЖЭС у Брэсце будуць судзіць за падзенне ледзяша на дзіця

22.04.2010 18:01
Архив Редакция

Пракуратура Маскоўскага раёна Брэста 22 красавіка ўзбудзіла справу па арт. 428 Крымінальнага кодэкса Беларусі (службовая халатнасць) у дачыненні да начальніка ЖЭС № 10, паведаміў следчы пракуратуры Дзяніс Макарэвіч. "39-гадовы начальнік падазраецца ў тым, што дрэнна арганізаваў працу па своечасовым выдаленні лядзяшоў і наледзі з дахаў дамоў на тэрыторыі ЖЭС у выніку чаго пацярпела дзіця", — сказаў ён.

Па словах Дзяніса Макарэвіча, у выніку несвоечасовай ачысткі дахаў дамоў ад наледзі, 19 лютага каля 11:30 з даху дома № 36 па бульвары Касманаўтаў лядзяш упаў на галаву 13-гадовай дзяўчынкі, якая ішла ў школу, перадае БелаПАН.

«Дзіця атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні: пералом цемянной і скроневай косткі чэрапа, ушыб і сцісканне галаўнога мозгу. Дзяўчынку змясцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне абласной лякарні», — расказалі ў пракуратуры, дадаўшы, што цяпер дзіця знаходзіцца на амбулаторным лячэнні.

Как вам новость?
Головоломки