Начны ўраган пашкодзіў аўтамабілі ў Мінску — фота

17.08.2010 10:38
Архив Редакция

У ноч з 16 на 17 жніўня з 02:30 да 03:00 ў Мінску дрэвы, якія ўпалі ў выніку парывістага ветру, пашкодзілі пяць аўтамабіляў: адзін на вуліцы Маякоўскага, 168, тры на вуліцы Захарава, 72 і адзін на вуліцы Юбілейная, 3. Пацярпелых няма, паведамілі ў прэс-службе міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Акрамя таго, дрэвы загрувасцілі праезную частку ў вышэйзгаданых месцах, а таксама на завулку Фізкультурны, 22 і вуліцы Савецкая, 11. Супрацоўнікі МНС правялі працы па расчыстцы аўтамабільных дарог і дэблакіроўцы пашкоджаных аўтамабіляў.

ураган в Минске.jpgураган в Минске2.jpgураган в Минске3.jpg

Как вам новость?