Нацыянальную бібліятэку закрыюць ад бруду нанаплёнкай

09.06.2010 17:26
Архив Редакция

Шкляную паверхню будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі плануюць пакрыць спецыяльнай нанопленкой, якая абараняе ад бруду. Пра гэта паведаміў галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Чыжык. Па словах прадстаўніка НАН, такое пакрыццё дазволіць абараніць шкляную "кашулю" бібліятэкі ад забруджванняў.

«Мы рыхтуемся да стварэння на шкле тонкіх празрыстых пакрыццяў, якія спрыялі б захаванню чысціні вырабаў. Недалёка той час, калі мы будзем гатовыя ўжыць такую распрацоўку ў Нацыянальнай бібліятэцы», — распавёў Сяргей Чыжык, паведамляе БелТА.

Эксперт дадаў, што айчынныя навукоўцы маюць багаты вопыт распрацоўкі розных нанаматэрыялаў. Па словах спецыяліста, сярод найбольш значных дасягненняў айчыннай навукі — распрацоўка сучасных нанатрубак і нанаструктурных мембранаў. Апошнія выкарыстоўваюцца для фільтрацыі вады і паветра, расказаў прадстаўнік НАН.

Па словах Сяргея Чыжыка, беларускія нанатрубкі ўжываюцца не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, у тым ліку ў арабскіх краінах, Саудаўскай Аравіі. Акрамя таго, ідуць перамовы аб арганізацыі экспарту такой прадукцыі ў азіяцкія краіны.

Эксперт таксама расказаў, што супрацоўніцтва ў галіне распрацоўкі нанаматэрыялаў актыўна развіваецца і з расійскай дзяржкарпарацыяй «Роснана». Беларускія вучоныя ўдзельнічаюць у сумесным з карпарацыяй праекце па стварэнні валаконна-мембранных капіляраў для фільтрацыі вады.

Акрамя таго, Сяргей Чыжык паведаміў, што цяпер разглядаецца магчымасць узаемадзеяння ў сферы распрацоўкі абсталявання для нанадыгностыкі, а таксама абмяркоўваюцца перспектывы выканання праектаў па стварэнні 3D-тэхналогій для электронікі.

Как вам новость?
Головоломки