"Нафтан" атрымае да канца студзеня 150 тыс. тон расійскай нафты

26.01.2011 14:52
Архив Редакция

Да канца студзеня ААТ "Полацктранснафта Дружба", якое ўваходзіць у склад канцэрна "Белнафтахім", плануе прапампаваць каля 150 тыс. тон расійскай нафты для ААТ "Нафтан". 25 студзеня беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы дамовіліся з расійскім бокам аб умовах пастаўкі нафты ў 2011 годзе. 

З улікам таго, што ААТ «Гомельтранснафта Дружба» да канца студзеня плануе прапампаваць больш за 200 тыс. тон нафты з Расіі для Мазырскага НПЗ, у цэлым да канца месяца трубаправодным транспартам на два беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы паступіць каля 350 тыс. тон расійскай нафты, перадае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, канцэрн «Белнафтахім» пагадзіўся на ўмовы расійскай кампаніі «Транснафта». Як паведамілі ў канцэрне, у студзені нафта з Расіі будзе пастаўляцца з прэміяй да кошту ў памеры 6,3 даляра за бараль, або 46 даляраў за тону нафты.

Адразу ж пасля падпісання неабходных дакументаў Расія аднавіла прапампоўку нафты ў Беларусь, прыпыненую 1 студзеня. Як паведаміў прэс-сакратар «Транснафты» Ігар Дзёмін, 25 студзеня ў 16:50 аднавіліся пастаўкі нафты на беларускае прадпрыемства «Нафтан», а ў 17:00 — на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.

Как вам новость?
Головоломки