"Нафтан": першая партыя венесуэльскай нафты прыбудзе 31 ліпеня

30.07.2010 15:59
Архив Редакция

Плануецца, што першы састаў з венесуэльскай нафтай прыбудзе на ААТ "Нафтан" вечарам 31 ліпеня. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Мікалай Каўбасенка. У цяперашні час на заводзе праводзяць падрыхтоўчыя працы да зліву нафты ў спецыяльныя рэзервуары.

Першая партыя нафты будзе дастаўляцца на завод паэтапна на працягу некалькіх дзён, растлумачыў Мікалай Каўбасенка. Ён таксама распавёў, што ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў на завод павінна паступіць яшчэ адна партыя нафты з Венесуэлы, якая будзе дастаўлена транзітам праз Эстонію, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, шосты і сёмы танкеры з нафтай для Беларусі ўжо выйшлі з Венесуэлы. Чакаецца, што шосты танкер прыбудзе ў порт Адэсы для перавозкі нафты транзітам праз Украіну 1 жніўня. Сёмы танкер павінен прыбыць 8 жніўня ў эстонскі порт Мууга для далейшай транспарціроўкі нафты ў Наваполацк на ААТ «Нафтан».

Как вам новость?
Головоломки