«Нафтан» страціў лідарства па прыбытку сярод беларускіх прадпрыемстваў

05.01.2011 13:17
Архив Редакция

Паводле апублікаваных Мінфінам справаздачах беларускіх адкрытых акцыянерных таварыстваў за трэці квартал 2010 года, лідарамі па прыбытковасці, калі не ўлічваць банкі, сталі галоўныя холдынгі Беларусі ў галіне аўтамабілебудавання — БелАЗ і МАЗ. А НПЗ «Нафтан», які займаў па выніках другога квартала 2010 года першае месца, цяпер апынуўся на трэцім.

У сваю чаргу, Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод з трэцяга месца перамясціўся на сёмае. БелАЗ, ГТФ «Нёман», Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат і «Гродна-Азот» апынуліся на чацвёртым, пятым і шостым месцах адпаведна, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

У «Нафтана», і ў Мазырскага НПЗ аб’ём прыбытку па выніках трэцяга квартала 2010 года рэзка зменшыўся ў параўнанні з першымі двума кварталамі. Акрамя таго, у нафтаперапрацоўчых заводаў і «Гродна Азот» выдаткі ў трэцім квартале перавысілі даходы.

У апошняга гэта перавышэнне склала 8,4 млрд. рублёў (2,75 млн. даляраў). У «Нафтана» дадзены паказчык, калі параўноўваць з другім кварталам 2010 года, зменшыўся на 89,3 млрд. рублёў (29,27 млн. даляраў), паколькі па выніках першага паўгоддзя прыбытак завода складаў 250,1 млрд. рублёў (82 млн. даляраў). У Мазырскага НПЗ — на 92 млрд. рублёў (30,2 млн. даляраў), паколькі прыбытак прадпрыемства за першыя шэсць месяцаў склаў 160,8 млрд. рублёў (52,7 млн. даляраў).

Іншыя ААТ з першай дзясяткі самых прыбытковых прадпрыемстваў краіны паказалі, наадварот, рост прыбыткаў. Асабліва прыбытковыя ў трэцім квартале 2010 года, акрамя БелАЗа, МАЗа, былі Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат.

Как вам новость?