"Нафтан": венесуэльская нафта падтрымае прадпрыемства на плаву

13.08.2010 13:13
Архив Редакция

Венесуэльская нафта займае да 30% у агульных аб'ёмах перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны наваполацкім ААТ «Нафтан». "З пункту гледжання якасці гэтая нафту важная для любога нафтаперапрацоўшчыка, бо дазваляе павялічыць выпрацоўку больш дарагіх нафтапрадуктаў — бензіну і дызельнага паліва", — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства Сяргей Аўтухоў.

Кожны месяц «Нафтан» будзе перапрацоўваць да 160 тыс. тон высакаякаснай венесуэльскай нафты, якая паступае на прадпрыемства партыямі з Лацінскай Амерыкі транзітам праз Эстонію, перадае БелТА.

У Наваполацку спадзяюцца, што павелічэнне загрузкі прадпрыемства будзе спрыяць умацаванню яго фінансава-эканамічнага становішча. Як паведамлялася раней, у пачатку гэтага года «Нафтан» адчуваў цяжкасці ў сувязі са змяненнем умоваў паставак расійскай сыравіны. Да канца першага паўгоддзя сітуацыя стабілізавалася, і цяпер эканоміка прадпрыемства набірае абароты.

Как вам новость?
Головоломки