Нафтаперапрацоўка на Мазырскім НПЗ знізілася на 25,6%

20.10.2010 09:21
Архив Редакция

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе (НПЗ) аб'ём перапрацоўкі нафты ў студзені-верасні 2010 года знізіўся на 25,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Усяго за гэты перыяд тут перапрацавалі 6,2 млн. тон нафты. Пра гэта паведамілі ў ААТ "НГК "Слаўнафта", якое з'яўляецца саўладальнікам беларускага НПЗ.

«Скарачэнне аб’ёмаў перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ звязана з памяншэннем паставак расійскай сыравіны ў Беларусь з прычыны змены ўмоў знешнеэканамічнай дзейнасці», — растлумачылі ў кампаніі.

Акрамя таго, у ААТ «НГК «Слаўнафта» таксама адзначылі зніжэнне на 7,1% (у параўнанні са студзенем-вераснем 2009 года) аб’ёмаў вытворчасці аўтамабільных бензінаў на Мазырскім НПЗ. Па іх дадзеных, за дзевяць месяцаў 2010 года тут было выраблена ўсяго 1,5 млн. тон бензінаў.

Как вам новость?
Головоломки