Інаўгурацыя Лукашэнкі пройдзе 21 студзеня

19.01.2011 14:50
Архив Редакция

Цырымонія ўступлення на пасаду зноў абранага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца ў пятніцу, 21 студзеня. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі беларускага лідара. Інаўгурацыя пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Пасля цырымоніі адбудзецца святочны канцэрт. Цырымонію будуць трансляваць па ўсіх каналах беларускага тэлебачання. Пачатак прамой трансляцыі ў 12:50 па мінскім часе.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі,  чацверты раз абранага прэзідэнтам Беларусі, не будуць прысутнічаць журналісты.
 
Па традыцыі падчас цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта абраны кіраўнік дзяржавы прыносіць прысягу ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў.
 
Уступаючы на пасаду прэзідэнта, абраны кіраўнік дзяржавы ўрачыста клянецца верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, свята і добрасумленна выконваць ускладзеныя на яго высокія абавязкі.

ДАІ: у дзень інаўгурацыі лепш выключыць з маршрутаў паездкі некаторыя вуліцы Мінску

У дзень інаўгурацыі прэзідэнта Дзяржаўтаінспекцыя раіць усім удзельнікам дарожнага руху па магчымасці выключаць з маршрутаў сваіх паездак некаторыя магістралі Мінску, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Упраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У прыватнасці, ДАІ заклікае кіроўцаў выключыць са сваіх маршрутаў:
 
З 12:30 да 13:00 гадзін — праспект Пераможцаў (ад вуліцы Нарачанскай да праспекта Незалежнасці, аб’езд будзе арганізаваны праз вуліцу Ціміразева) і праспект Незалежнасці (ад вуліцы Камсамольскай да плошчы Перамогі, аб’езд — праз вуліцы М. Багдановіча, Ульянаўскую і Першамайскую);

З 15:30 да 16:00 гадзін — праспект Пераможцаў (ад вуліцы Нарачанскай да праспекту Незалежнасці, аб’езд — праз вуліцу Ціміразева) і праспект Незалежнасці (ад вуліцы Камсамольскай да плошчы Перамогі, аб’езд — праз вуліцы М. Багдановіча, Ульянаўскую і Першамайскую).

Как вам новость?