Найбуйнейшыя беларускія банкі ўводзяць валютныя абмежаванні

25.03.2011 16:14
Архив Редакция

Адны з найбуйнейшых банкаў Беларусі "Белінвестбанк", "БПС-Банк" і "Прыёрбанк", забаранілі пераводзіць грошы з пластыкавых картак у беларускіх рублях на валютныя карткі, пераводзіць замежную валюту з адных валютных картак на іншыя, уносіць наяўныя беларускія рублі на валютныя карткі, здымаць валюту з картак у беларускіх рублях на тэрыторыі Беларусі.

Дадзеную забарону «Белінвестбанк» увёў часова, яна пачала дзейнічаць 23 сакавіка ў 19:00, паведамляецца на сайце банка. Прычыны новаўвядзення не ўказаныя. Аднак ў паведамленні «Белінвестбанка» таксама гаворыцца, што кліентам не будзе даступная аперацыя ўзносу наяўных грошай у інфакіёсках банка па тэхнічных прычынах.

Акрамя таго, у паведамленні ўдакладняецца, што абмежаванні не распаўсюджваюцца на правядзенне названых аперацый за межамі Беларусі — і па картках, намінаваных у беларускіх рублях, і па валютных.

Падобныя забароны, па інфармацыі «Нашай Нівы», увялі «БПС-Банк» і «Прыёрбанк». Апошні таксама забараніў пераводзіць грошы з рублёвых картак на валютныя рахункі — за выключэннем уладальнікаў карт прэміум-класа.

Акрамя таго, піша выданне, у банкаматах «Белінвестбанка» немагчыма зняць валюту па картках іншых банкаў.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, 22 сакавіка «БелСвісБанк» заявіў, што пераходзіць на разлікі па ўсіх аперацыях па пластыкавых картках толькі ў нацвалюце. Прычынай такога рашэння паслужыла рэзкае абвастрэнне сітуацыі на валютным рынку рэспублікі і шматлікія абмежаванні і забароны Нацыянальнага банка.

У чацвер, 24 сакавіка, з 12:30 да 13:15 жыхары розных населеных пунктаў Беларусі наогул не маглі карыстацца банкаўскімі карткамі праз збой у сістэме Банкаўскага працэсінгавага цэнтру.

Как вам новость?
Головоломки