Найепшага беларускага рэпарцёра 2008 года абвінавачваюць у буйным махлярстве

18.02.2011 13:36
Архив Редакция

Супрацоўнікі Савецкага РУУС Мінску распачалі крымінальную справу ў дачыненні да былога рэпарцёра АНТ Дзяніса Сухаварава. Журналіста, які заваяваў ў 2008 годзе званне "Найлепшы рэпарцёр" на конкурсе "Тэлевяршыня", падазраюць у тым, што ён падмануў беларускія банкі і ашуканскім шляхам завалодаў 11,3 тыс. даляраў і 10 тыс. еўра.

Па дадзеных следства, карэспандэнт АНТ Дзяніс Сухавараў з 23 красавіка 2008 года па 20 лютага 2009 прадстаўляў у беларускія банкі недакладныя звесткі, дзякуючы чаму і атрымліваў буйныя сумы. Сярод пацярпелых фігуруюць чатыры буйныя беларускія банкі, у тым ліку ААТ «БПС-банк», ААТ «Банк Масква-Мінск», ЗАТ «Трастбанк», перадае «Ежедневник».

Калі віна падазраванага будзе даказаная, за злачынства, прадугледжанае ч.4 арт.209 Крымінальнага кодэксу Беларусі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры), яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Тым не менш у цяперашні час Дзяніс Сухавараў знаходзіцца на свабодзе — мера стрымання ў адносінах да яго не абіралася.

Між тым Дзяніс Сухавараў, будучы журналістам, спецыялізаваўся на крымінальнай хроніцы, за што і атрымаў званне найлепшага рэпарцёра 2008 года. З 2009 года Дзяніс Сухавараў не працуе на тэлеканале АНТ і афіцыйна лічыцца беспрацоўным.

Как вам новость?
Головоломки