Найлепшым хакеістам Беларусі прызналі Калюжнага

18.06.2010 11:07
Архив Редакция

Форвард беларускай зборнай Аляксей Калюжны прызнаны найлепшым хакеістам Беларусі 2010 года. Такі вынік традыцыйнага апытання газеты "Прэсбол". У выніку галасавання Аляксей Калюжны, якому 13 чэрвеня споўнілася 33 гады, набраў 405 балаў (99 першых месцаў, 42 другія і 24 трэція).

У цяперашнім міжсезонні хакеіст, які ўпершыню перамог у падобным апытанні, перайшоў з маскоўскага «Дынама» ў омскі «Авангард», паведамляе БелТА.

Другое месца заняў нападнік нацыянальнай каманды і «Манрэаля» Андрэй Касціцын — 210 (45, 26, 23), а трэцім стаў яшчэ адзін форвард зборнай краіны, які выступаў у мінулым сезоне ў падмаскоўным МУС, Аляксей Угараў — 206 (27, 42, 41) .

У апытанні прыняло ўдзел 235 хакейных спецыялістаў і спартыўных журналістаў. У мінулыя гады лаўрэатам часцей за іншых прызнаваўся галкіпер Андрэй Мезін — чатыры разы, тры разы першым называўся форвард Уладзімір Цыплакоў, а абаронца Руслан Салей двойчы быў лепшым хакеістам Беларусі.

Лепшым трэнерам мінулага сезону па выніках галасавання 92 журналістаў прызнаны настаўнік чэмпіёна краіны мінскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў, які атрымаў 143 балы (38, 11, 7). У мінулым сезоне ён трэніраваў таксама зборныя Беларусі (на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы) і Украіны (на чэмпіянаце свету ў дывізіёне 1). Для Міхаіла Захарава гэта трэцяе званне лепшага трэнера краіны.

Другое месца заняў Аляксандр Андрыеўскі («Гомель», «Дынама», Мінск, зборная Беларусі на чэмпіянаце свету) — 133 (25, 20, 18), а трэцім апынуўся Аляксей Гусаў («Шахцёр», «Дынама», зборная Беларусі на чэмпіянаце свету) — 81 (6, 24, 15).

Как вам новость?
Головоломки