Найстарэйшага кардынала Беларусі перавялі з рэанімацыі ў хірургію

27.05.2010 16:42
Архив Редакция

Апостальскага адміністратара Пінскай епархіі, 95-гадовага ксяндза-кардынала Казіміра Свёнтка, які перанёс аперацыю ў сувязі з пераломам шыйкі бядра, перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. Пра гэта паведаміў ксёндз-натарыюс Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Юры Санько.

«Стан кардынала нармальны і цяпер ён праходзіць працэс пасляаперацыйнай рэабілітацыі», — расказаў Юры Санько, перадае БелаПАН.
19 траўня Свёнтэк, знаходзячыся дома ў Пінску (Брэсцкая вобласць), зламаў шыйку бядра левай нагі. 20 траўня яго даставілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі ў Мінску, а раніцай 21 траўня прааперавалі. Улічваючы тып пералому і ўзрост пацыента, лекары вырашылі ўсталяваць Свёнтку не пратэз, а металаканструкцыю.

Как вам новость?
Головоломки