Накіраваным на прафпадрыхтоўку беспрацоўным хочуць павысіць стыпендыі

25.05.2011 17:09
Архив Редакция

У Беларусі плануецца павялічыць памер стыпендый для беспрацоўных, накіраваных органамі па працы, занятасці і сацабароне на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі. Адпаведная прапанова падрыхтавана міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, паведаміла кіраўнік ведамства Марыяна Шчоткіна.

У адпаведнасці з падрыхтаванымі дакументамі прадугледжваецца ўвядзенне дыферэнцыраванага падыходу да прызначэння стыпендый. Плануецца, што максімальную стыпендыю будуць атрымліваць беспрацоўныя з ліку вызваленых працаўнікоў, перадае БелТА.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацабароне, на канец красавік 2011 года склала 32,7 тыс. чалавек. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на дадзены перыяд склаў 0,7% ад эканамічна актыўнага насельніцтва.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў красавіку склаў 59,8 тыс. рублёў, або 17,4% ад бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Как вам новость?
Головоломки