Намеснік кіраўніка беларускага МЗС наведаў палац прэзідэнта Літвы

06.01.2011 10:48
Архив Редакция

У другой палове дня 5 студзеня палац прэзідэнта Літвы наведалі пасол Беларусі Уладзімір Дражын і намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі. Прэс-сакратар прэзідэнта Літвы Лінас Бальсіс заявіў, што беларускія дыпламаты сустракаліся не з самой Даляй Грыбаўскайце, а з дарадцам па знешняй палітыцы Дарусам Сямашкам.

«Прэзідэнта не наведвалі. Мабыць, у звычайным парадку пабывалі ў нашага дарадцы з групы па знешняй палітыцы Даруса Сямашкі. Дадаць больш няма чаго. Сам не бачыў», — паведаміў Лінас Бальсіс, перадае DELFI.

Дарус Сямашка, у сваю чаргу, пацвердзіў, што сустракаўся з дыпламатамі. Прычым ініцыятарам візіту быў беларускі бок, адзначыў ён. Аднак паведаміць якія-небудзь падрабязнасці сустрэчы літоўскі саветнік па знешняй палітыцы адмовіўся, паўтарыўшы, што прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце на мерапрыемстве не прысутнічала.

Беларускія дыпламаты пакінулі прэзідэнцкі палац а 15:45 у суправаджэнні амбасадара Літвы ў Беларусі Эдмінаса Багдонаса, прычым праз выхад для прадстаўнікоў СМІ і работнікаў прэзідэнцкага палаца, а не праз выхад для гасцей.

Как вам новость?
Головоломки