Намеснік міністра сельскай гаспадаркі адмовіліся запрашаць у Берлін

24.01.2011 13:25
Архив Редакция

Арганізатары аграпрамысловай выставы «Зялёны тыдзень», якая павінна прайсці ў Берліне, анулявалі запрашэнне на мерапрыемства для першага намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Надзеі Каткавец. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных. «Сітуацыя даводзіцца да ўзроўню абсурду», — лічыць прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

«Спрэчныя пытанні па падзеях 19 снежня пачынаюць ўмешвацца ў пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы харчовай бяспекі і развіцця сельскай гаспадаркі. Такое адчуванне, што шэраг арганізатараў міжнародных канферэнцый жадаюць быць свяцейшымі за Папу рымскага», — цытуе Андрэй Савіных БелаПАН.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, раней было прынята рашэнне аб адкліканні запрашэння на штогадовую Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы для кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава. Рашэнне прыняў пастаянны старшыня канферэнцыі Вольфганг Ішынгер «на знак пратэсту супраць сітуацыі з правамі чалавека ў аўтарытарна кіраванай краіне».

Да гэтага ўпаўнаважаны ўрада Германіі па правах чалавека Маркус Ленінг паведаміў, што баварскі міністр эканомікі адклікаў запрашэнне міністру эканомікі Беларусі Мікалаю Снапкову ўзяць удзел у канферэнцыі ў Мюнхене. «Баварскі міністр заявіў, што з-за апошніх падзей у Беларусі прысутнасць Снапкова на канферэнцыі «непажаданая», — адзначыў Маркус Ленінг. Упаўнаважаны, аднак, не сказаў, ці ідзе гаворка аб канферэнцыі па бяспецы.

Как вам новость?
Головоломки