Вярхоўны суд: на расследаванне тэракту кінутыя лепшыя сілы

13.04.2011 11:07
Архив Редакция

Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валеры Калінковіч 12 красавіка заявіў, што на расследаванне тэракту ў мінскім метро кінутыя лепшыя сілы краіны. Ён нагадаў, што ў Беларусі за тэрарызм вінаватых могуць прысудзіць да найвышэйшай меры пакарання — смяротнага пакарання ці да пажыццёвага зняволення. Намеснік старшыні Вярхоўнага суда заклікаў грамадзян набрацца цярпення.

У расследаванні тэракту ў мінскім метро бяруць удзел не толькі беларускія спецыялісты, але і прадстаўнікі ФСБ Расіі, Следчага камітэту Расіі, 13 красавіка чакаецца прыбыццё экспертаў з Ізраіля. Акрамя таго, з пацярпелымі ў выніку тэракту людзьмі працуюць таксама расійскія медыкі, у тым ліку псіхолагі.

Расійскіх псіхолагаў уразіла ўстойлівасць беларусаў

Так, дырэктар Цэнтра экстранай псіхалагічнай дапамогі МНС Расіі Юлія Шайгу ў эфіры тэлеканала АНТ адзначыла, што стойкасць, з якой беларусы перажываюць трагедыю, проста ўразіла медыкаў. «Гэта сведчыць аб тым, што ў іх дастаткова сіл», — падкрэсліла расійскі псіхолаг.

Тэлемарафон сабраў 380 млн. рублёў у падтрымку ахвяр тэракту ў Мінску

Між тым, увечары 12 красавіка ў эфіры беларускага тэлебачання прайшоў дабрачынны інтэрактыўны марафон. Жадаючыя аказаць хаця б невялікую матэрыяльную падтрымку пацярпелым маглі тэлефанаваць на спецыяльную тэлефонную лінію, кошт кожнага званка складаў дзве тысячы рублёў. У выніку на лінію патэлефанавала 165 тыс. чалавек з усёй Беларусі. 380 млн. рублёў, сабраныя ў ходзе тэлемарафона, будуць накіраваны на дапамогу пацярпелым і пераадоленне наступстваў выбуху ў мінскім метро.

Как вам новость?
Головоломки