НАН: Венесуэла і Іран хочуць з Беларуссю скараць космас

02.04.2010 15:46
Архив Редакция

Старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч заявіў, што Венесуэла і Іран зацікаўленыя развіваць навуковае супрацоўніцтва з Беларуссю ў касмічнай сферы. "Для Венесуэлы, напрыклад, мы рыхтуем ужо другі праект, першы паспяхова завершаны. Выяўляе цікавасць да ўзаемадзеяння з намі і Іран", — адзначыў старшыня прэзідыума.

«Беларусь дамаглася немалых поспехаў у галіне распрацоўкі сучасных касмічных тэхналогій і апаратуры. Адным з найболей важных праектаў у гэтай сферы стала стварэнне ўнікальнага абсталявання для мадэлявання палётаў касмічных апаратаў пры ўваходзе ў атмасферы розных планет», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Па словах кіраўніка НАН, Беларусь гатовая выкарыстоўваць абсталяванне сумесна з зацікаўленымі арганізацыямі Еўропы і ЗША ў навукова-даследчых і камерцыйных мэтах, паведамляе БелТА.

Па меркаванні Міхаіла Мясніковіча, сур’ёзныя вынікі атрыманы і сумесна з адмыслоўцамі кампаніі «Джэнерал электрык», з якімі беларускія навукоўцы распрацоўваюць прынцыпова новыя рухавікі для аэракасмічнай тэхнікі. «Гэта так званыя імпульсныя рухавікі, заснаваныя на прынцыпах дэтанацыі. Яны павінны прыйсці на змену традыцыйным турбарэактыўным ракетным рухавікам», — распавёў навуковец.

Старшыня НАН таксама адзначыў праект па вадароднай энергетыцы, які рэалізуецца з адной з буйных французскіх фірмаў. «У выніку выканання сумесных прац створаны новы генератар вадароду», — растлумачыў Міхаіл Мясніковіч.

Как вам новость?
Головоломки