Напярэдадні жаночага свята сямёра мужчын здзейснілі самагубства

09.03.2011 15:03
Архив Редакция

З 5 па 8 сакавіка ў Берасцейскай вобласці сем мужчын скончылі жыццё самагубствам. Так, 5 сакавіка з чацвёртага паверху скінуўся пацыент баранавіцкай гарадской лякарні, мясцовы жыхар 1951 года нараджэння. Яшчэ двое мужчын здзейснілі самагубства 6 сакавіка — у Бярозаўскім раёне (1975 года нараджэння) і Камянецкім (1957 года нараджэння).

Іх целы знайшлі ў гаспадарчых пабудовах у двары па месцы жыхарства, паведамілі ў абласной пракуратуры. Яшчэ двое мужчын — жыхар Баранавіцкага раёна 1943 года нараджэння і жыхар Столінскага раёна 1959 года нараджэння — здзейснілі самагубствы 7 сакавіка. У той жа дзень мужчына 1987 года нараджэння ў Бярозе памёр пасля стрэлу ў сябе, перадае БелаПАН.

У само свята, 8 сакавіка, жыхара Драгічынскага раёна 1967 года нараджэння знайшлі ў двары свайго дома — ён вісеў у пятлі. Следчы аддзел пракуратуры Берасцейскай вобласці праводзіць праверку па дадзеным факце.

Как вам новость?
Головоломки