Нарышкін: кіраўніцтва Беларусі перайшло на абразы

13.10.2010 17:20
Архив Редакция

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргей Нарышкін 13 кастрычніка заявіў, што ва ўмовах распачатай перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі папрокі на адрас расійскага кіраўніцтва "апошнім часам перайшлі на адкрытую лаянку і абразы". "Прыкладам стала прэс-канферэнцыя Аляксандра Лукашэнкі 1 кастрычніка", — падкрэсліў Сяргей Нарышкін.

«Беларускі бок абвінавачвае расійскі ў парушэнні прынцыпаў саюзнага будаўніцтва і, па сутнасці, сабатуе буйныя праекты ў рамках Саюзнай дзяржавы», — адзначыў кіраўнік Адміністрацыі расійскага лідара, перадае БелаПАН.

На ягоную думку, такія заявы «падрываюць не толькі тон атмасферы супрацоўніцтва, але і з’яўляюцца спробай разбурыць напрацаваныя сувязі, убіць клін у дружалюбныя адносіны паміж дзвюма краінамі».

Сяргей Нарышкін лічыць, што «беларускае кіраўніцтва спрабуе растлумачыць выбаршчыкам памылкі і пралікі сваёй сацыяльна-эканамічнай палітыкі нібыта недружалюбнымі крокамі з боку Расіі».

Нарышкін ацаніў дапамогу Беларусі з боку Расіі ў 50 млрд. даляраў

Разам з тым, па словах кіраўніка Адміністрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, гэта аспрэчваецца аб’ёмамі дапамогі, якую Расія аказвала Беларусі на працягу дзесяці гадоў саюзнага будаўніцтва. У прыватнасці, дапамогу ў пастаўках энерганосьбітаў Сяргей Нарышкін ацаніў у 50 млрд. даляраў.

«Шчыра хацелася б, каб у дзеяннях беларускага кіраўніцтва ўзяў верх курс на ўзаемадзеянне з Расіяй, умацаванне дружалюбных адносін, аднаўленне атмасферы даверу», — заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі.

«Мы лічылі і лічым Беларусь самым надзейным і самым верным партнёрам і саюзнікам. Важна, каб узаемадзеянне насіла партнёрскі і раўнапраўны характар. Упэўнены, што гэта адпавядае інтарэсам народаў дзвюх краін», — падкрэсліў Сяргей Нарышкін.

Как вам новость?
Головоломки