Нарышкін: Лукашэнка спрабуе ўбіць клін паміж Мядзведзевым і Пуціным

14.10.2010 09:35
Архив Редакция

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Сяргей Нарышкін не выключае, што дзейны прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка спрабуе ўбіць клін паміж прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым і прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным у падыходзе да беларускага пытання. Аб гэтым кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі заявіў 13 кастрычніка ў Крамлі на брыфінгу для беларускіх журналістаў.

«Расійскі бок не з’яўляецца віноўнікам таго, што не рэалізавана большасць праектаў, указаных у дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 года», — сказаў Сяргей Нарышкін, перадае БелаПАН.

Па словах кіраўніка Адміністрацыі Дзмітрыя Мядзведзева, Беларусь «у пэўным сэнсе спекулюе тым, што вінаваціць расійскі бок у адыходзе ад прынцыпаў стварэння Саюзнай дзяржавы, паколькі беларускаму боку не падабаецца пераход на ўніверсальныя прынцыпы рынкавых адносін у гандлі паміж дзвюма краінамі».

«У сілу кан’юнктурных інтарэсаў, асабліва на фоне перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі, нападкі ўзмацніліся і перайшлі ў лаянку і абразы. Я не хацеў бы каментаваць некаторыя выказванні — проста няёмка», — сказаў Сяргей Нарышкін.

Акрамя таго, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, адказваючы на пытанні беларускіх журналістаў, пракаментаваў пошукі беларускім кіраўніцтвам альтэрнатыўных крыніц паставак энерганосьбітаў.

«Калі Беларусь знойдзе больш танныя энерганосьбіты, то выдаткі для Расіі праз скарачэнне паставак не будуць істотнымі. Патрэба ў энерганосьбітах у свеце будзе павялічвацца. Эканоміка Кітая вярнулася да высокіх тэмпаў росту. Расійскія гаспадарчыя суб’екты знойдуць для сябе не менш перспектыўныя рынкі збыту», — сказаў кіраўнік крамлёўскай адміністрацыі.

Как вам новость?
Головоломки