"Народная воля" атрымала чацвертае папярэджанне ад мінінфармацыі

17.09.2010 11:39
Архив Редакция

Міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі 13 верасня падпісаў чацвертае папярэджанне «Народнай волі». На гэты раз на думку мінінфармацыі, газета парушыла чацверты артыкул Закона «Аб СМІ». Выданне звінавачваюць у распаўсюдзе інфармацыі, якая не адпавядае рэчаіснасці. Гаворка ідзе пра артыкулы «КДБ адправіў дзяржкантроль ў накаўт» і «У КДК разгараецца новы карупцыйны скандал».

У папярэджанні мінінфармацыі гаворыцца, што «распаўсюд ілжывай інфармацыі аб дзейнасці Камітэту дзяржаўнага кантролю дыскрэдытуе названы орган, можа адмоўна адбіцца на яго дзейнасці і пацягнуць іншыя негатыўныя наступствы», перадае «Наша Нiва».

Першае папярэджанне ў найноўшай гісторыі выданне атрымала ў лістападзе 2009 году за публікацыю ліста Ігара Драко, дзе мінінфармацыі ўбачыла «заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». У студзені 2010 года газета атрымала папярэджанне за няправільны пералік газетных кіёскаў, дзе можна падпісацца на «Народную волю» па льготнай цане. 31 траўня міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі выпісаў папярэджанне за публікацыю ў выданні ўспамінаў Іллі Копыла «Нябышына. Вайна».

Как вам новость?
Головоломки