Нарвежскія фашысты прасілі Гітлера перадаць ім частку Беларусі і Ўкраіны

09.04.2010 10:31
Архив Редакция

Нарвежскія калабарацыяністы шматкроць прасілі фашысцкую Нямеччыну перадаць ім шэраг савецкіх тэрыторый, гэта вынікае з упершыню апублікаваных дакументаў Нацыянальнага архіва Нарвегіі. На сайце архіва ў сувязі з 70-гадовымі ўгодкамі нямецкага ўварвання ў Нарвегію дзявятага красавіка 1940 года былі змешчаны каля пяці тысяч дакументаў перыяду Другой сусветнай вайны.

Пры гэтым дакумент № 281 пралівае святло на імкненне пранацысцкай партыі «Нацыянальная згода» (Nasjonal Samling), на чале якой стаяў Відкун Квіслінг, які з лютага 1942 года займаў пасаду міністра-прэзідэнта акупаванай Нарвегіі, пашырыць тэрыторыю Нарвегіі за кошт Савецкага Саюза.

Партыя «Нацыянальная згода» «праводзіла актыўную кампанію з мэтай пераканаць улады Трэцяга рэйха перадаць пад нарвежскае кіраванне частка тэрыторыі СССР», хуткай перамогі над якім чакалі ў Нарвегіі, адзначаецца на сайце архіва.

Незадоўга да нападу Гітлера на Савецкі Саюз урад Квіслінга ўтварыў у Осла Рускае кіраванне і інстытут пад назвай Austrveg для ўвасаблення ў жыццё сваіх ідэй пра пашырэнне прасторы ва ўсходнім кірунку.

Нарвежскія фашысты спачатку папрасілі для сябе пратэктарат у раёне Мурманска, але, атрымаўшы нямецкую адмову, звярнулі свае позіркі на тэрыторыі сучасных Беларусі і Ўкраіны, адзначае AFP. Міністры ўрада нават наведалі акупаваную Ўкраіну з мэтай «забіць» для сябе частку яе тэрыторыі.

Вядучы даследнік размешчанага ў Осла Цэнтра вывучэння Халакоста Тэр’е Эмберланд адзначыў, што «дакументы праліваюць святло на ступень супрацоўніцтва нарвежскіх калабарацыяністаў і нацысцкай Нямеччыны ў распрацоўцы планаў генацыду на Ўсходзе».

Тым не менш, кіраўнік СС Генрых Гімлер не быў зацікаўлены ў стварэнні нарвежскіх пратэктаратаў на тэрыторыі СССР і замест гэтага прапанаваў выкарыстоўваць нарвежцаў як «узброеных фермераў», якія дапамагаюць каланізаваць захопленыя землі. Пасля вайны Квіслінг быў адданы суду як здраднік і пакараны 24 кастрычніка 1945 года.  

Нагадаем, увесну мінулага года свае архівы рассакрэціла МЗС КНР, паводле якіх «вялікі стырнік» Мао Цзэдун прапанаваў Японіі «паквітацца» са СССР па тэрытарыяльным пытанні і вярнуць Курылы пад юрысдыкцыю Токіо.

Крыніца: Коореспондент.net

Как вам новость?
Головоломки