«Наша Ніва» абскардзіць папярэджанні мінінфарма з нагоды "Хроснага бацькі"

29.07.2010 08:57
Архив Редакция

Недзяржаўная беларускамоўная газета "Наша Ніва" мае намер абскардзіць два папярэджанні, якія на працягу аднаго тыдня міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла выданню. Аб гэтым паведаміў галоўны рэдактар газеты Андрэй Скурко.

Такімі папярэджаннямі міністэрства інфармацыі «адмаўляе журналісту ў выкарыстанні вобразнай мовы ў загалоўках», лічыць галоўны рэдактар «Нашай Нівы», паведамляе БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у загалоўках артыкулаў, у якіх фігуравала назву «Хросны бацька», міністэрства інфармацыі выявіла «парушэнні». Абодва папярэджанні тычацца 25-га нумару газеты, які чытачы па ўсёй краіне не знайшлі ў кіёсках.

У папярэджанні, датаваным 22 ліпеня, мінінфармацыі абвінавачвае газету ў распаўсюдзе звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці. Падставай для абвінавачання стаўся загаловак «Хросны бацька сканфіскаваў» («НН» № 26).

Другое папярэджанне, як распавялі ў газеце, датаванае 26 ліпеня і тычыцца артыкулу «БРСМ рэкламуе фільм «Хросны бацька», змешчанага ў «НН» № 25.