"Наша Ніва" звернецца ў пракуратуру праз непаступленне газеты ў продаж

09.07.2010 12:18
Архив Редакция

Недзяржаўная беларускамоўная газета "Наша Ніва" рыхтуе зварот у пракуратуру ў сувязі з непаступленнем у чацвер, сёмага ліпеня, большай часткі накладу 25-га нумару газеты ў продаж у шапікі «Белсаюздруку». "Калі справа дойдзе да суду, мы будзем звяртацца да нашых чытачоў, якім не ўдалося набыць № 25 у шапіках, з просьбай пацвердзіць гэта ў заявах для суду", - расказалі ў рэдакцыі газеты.

Пры гэтым супрацоўнікі газеты, звяртаючыся да сваіх чытачоў, спадзяюцца на іх грамадзянскую салідарнасць, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце «Нашай Нівы».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, у 25-м нумары газэты на першай паласе быў апублікаваны артыкул, у якім распавядалася пра сітуацыю з Мытным саюзам, фільмам НТВ «Хросны бацька» і пра рэакцыю на яго беларускіх уладаў.

«Звычайна «НН» паступае ў продаж у Мінску ў сераду ў абед, у рэгіёнах — у чацвер з раніцы. Ні ў сераду, ні ў чацвер газета ў кіёсках не з’явілася. Хаця ў сераду газета выйшла з друкарні звычайным парадкам, у 08:00. І падпісчыкам прыйшла, як звычайна», — казалі супрацоўнікі выдання.