Навадворская: расійцы лічаць, што Беларусі няма

13.07.2010 11:54
Архив Редакция

Расійскі палітык Валерыя Навадворская заявіла, што "большасць расійцаў лічыць, што Кіеўская Русь да гэтага часу існуе". "І што Украіны — няма, Беларусі — няма, Расіі — няма. Ёсць толькі паляне і драўляне і іншыя", — пракаментавала расійскі палітык пытанне пра адносіны расійцаў да ўкраінцаў.

Закранаючы тэму Украіны, Валерыя Навадворская заявіла аб тым, што лічыць неабходным аб’яўленне імпічменту прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу. «Неадкладна на Майдан, не марнуйце час дарэмна. Януковіча трэба прыбіраць, за дзяржаўную здраду, за парушэнні Канстытуцыі — імпічмент. Ваш парламент, вашую Раду трэба перавыбіраць, таму што там, відаць, частка дэпутатаў проста прадалася Януковічу», — сказала палітык падчас вэб-канферэнцыі на радыёстанцыі «Эхо Москвы».

Валерыя Навадворская таксама адказала на пытанне аб кандыдатах на прэзідэнцкі пост на будучых выбарах у Беларусі. «Мне здаецца, што Шушкевіч вельмі прыстойны чалавек, калі ён палезе ў бойку. Калі б Пазняк не зрабіў ногі на Захад, то і Пазняк бы падыходзіў. Але так яму верыць, канечне, нельга. Казулін паказаў сябе сумленным чалавекам, мужным. Калі ў яго нармальныя эканамічныя погляды, можна прытрымлівацца Казуліна», — расказала расійскі апазіцыянер, адзначыўшы пры гэтым, што беларусам мусіць быць «лепш вядома, хто ў вас яшчэ ёсць».

Как вам новость?
Головоломки