Наваполацкіх падлеткаў за забойства бяздомнага пасадзілі на дзесяць гадоў

07.04.2010 09:05
Архив Редакция

Віцебскі абласны суд вынес прысуд двум падлеткам, якія трэцяга снежня 2009 года забілі жабрака непадалёк ад гаражнага кааператыва ў Наваполацку. Двох старэйшых дзяцей з гэтай кампаніі прысудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў выхаваўчай калоніі для няпоўнагадовых.

Двум малодшым на момант здзяйснення злачынства было толькі па 11 гадоў, таму крымінальнай адказнасці яны не падлягаюць.  Супрацоўнікі міліцыі не выключаюць, што іх могуць накіраваць у спецыялізаваную ўстанову, паведамляе «Комосомольская правда в Белорусии».

У снежні мінулага года чацвёра хлапчукоў для забаўкі забілі 47-гадовага жабрака, з якім пазнаёміліся ў майстэрні, абсталяванай у гаражы аднаго таварыскага аўтааматара.

У міліцыі падкрэслілі, што збіральнік бутэлек нікому не замінаў, хлопцы проста вырашылі патрэніравацца на ім. «Біць імкнуліся эфектна, «як у кіно». Калі зразумелі, што забілі чалавека да смерці, спалохаліся і спрабавалі рабіць яму штучнае дыханне», — распавялі супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Как вам новость?