Наведванне інтэрнэт-кавярняў ў Беларусі скарацілася на 40%

24.08.2010 12:48
Архив Редакция

Пасля ўступлення ў сілу ўказу прэзідэнта Беларусі № 60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт" колькасць наведнікаў беларускіх інтэрнэт-кавярняў скарацілася на 40%. Пра гэта распавёў намеснік дырэктара адной з мінскіх інтэрнэт-кавярняў.

Галоўнай прычынай скарачэння наведванняў з’яўляецца абавязковае прад’яўленне на ўваходзе ў кавярню дакументаў, якія пацвярджаюць асобу. Па словах намеснік дырэктара сталічнай інтэрнэт-кавярні, які прасіў не ўказваць назву яго ўстановы, людзі ў сваёй большасці не носяць з сабой дакументы, перадае «n#####n».

Па словах прадстаўніка інтэрнэт-кавярні, наведнікаў стала менш зусім не таму, што людзі часта заходзяць па забароненых сайтах. «Такія наведнікі калі і ёсць, то іх колькасць меншая за дзясятую частку працэнта ад агульнай колькасці», — заявілі ў інтэрнэт-кавярні.

Калі такая тэндэнцыя захаваецца, то, па словах супрацоўнікаў такіх установаў, невялікія інтэрнэт-кавярні неўзабаве могуць наогул знікнуць, бо, да ўсяго іншага, у кожнага другога карыстальніка інтэрнэт ёсць у тэлефоне.

Как вам новость?
Головоломки